Даследаванне механізму ўзаемадзеяння часцінак гідралізаванага ў працэсе сульфатнай варкі поліакрыланітрылу з цэлюлознымі валокнамі
Сульфатная цэлюлоза з іглічных парод драўніны, або крафт-цэлюлоза, – гэта валакністы паўфабрыкат, які выкарыстоўваецца ў саставе розных відаў паперы і кардону як у нябеленым выглядзе, так і пасля адбелкі. Нябеленая крафт-цэлюлоза мае высокія фізіка-механічныя паказчыкі трываласці. Гэта дазваляе выка...
Gespeichert in:
Veröffentlicht in: | Труды БГТУ: Серия 2. Химические технологии, биотехнологии, геоэкология биотехнологии, геоэкология, 2019-01 (2), p.198-203 |
---|---|
Hauptverfasser: | , , |
Format: | Artikel |
Sprache: | bel |
Schlagworte: | |
Online-Zugang: | Volltext |
Tags: |
Tag hinzufügen
Keine Tags, Fügen Sie den ersten Tag hinzu!
|
Zusammenfassung: | Сульфатная цэлюлоза з іглічных парод драўніны, або крафт-цэлюлоза, – гэта валакністы паўфабрыкат, які выкарыстоўваецца ў саставе розных відаў паперы і кардону як у нябеленым выглядзе, так і пасля адбелкі. Нябеленая крафт-цэлюлоза мае высокія фізіка-механічныя паказчыкі трываласці. Гэта дазваляе выкарыстоўваць яе ў кампазіцыі ўпаковачных відаў паперы і кардону, якія павінны валодаць спецыфічнымі ўласцівасцямі, напрыклад высокім індэксам паглынання энергіі пры разрыве TEA (ад англ. Tensile Energy Absorblion), дастатковым расцяжэннем і сцісканнем. Аднак у сусветнай практыцы ўпаковачныя віды паперы і кардону звычайна вырабляюць з валакністай кампазіцыі, у якую ўваходзяць крафт-цэлюлоза і другасны валакністы паўфабрыкат (макулатура). Гэта дазваляе панізіць сабекошт гатовай папяровай і кардоннай ўпакоўкі. Раней намі былі ўстаноўлены залежнасці ўплыву поліакрыланітрылу, які дадавалі ў выглядзе валокнаў на стадыі сульфатнай варкі, на ўласцівасці атрыманай крафтцэлюлозы. Таксама была знойдзена аптымальная камбінацыя па валокнах паперы для мяшкоў, якая змяшчала ўзмоцненую гідралізаваным поліакрыланітрылам крафт-цэлюлозу і другасны валакністы паўфабрыкат (макулатуру). Для выяўлення прычын павышэння фізіка-механічных уласцівасцей крафт-цэлюлозы і пашырэння магчымасці прымянення гэтага віду валакністага паўфабрыкату ў кампазіцыі ўпаковачных відаў паперы і кардону намі былі праведзены фізікахімічныя выпрабаванні атрыманых узораў цэлюлозы (інфрачырвоная (ІЧ) спектраскапія Фур’е). Гэта дазволіла зрабіць выснову пра найбольш верагодны механізм узаемадзеяння часцінак поліакрыланітрылу, падвергнутага гідролізу, з цэлюлознымі валокнамі |
---|---|
ISSN: | 2520-2669 |